Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску"

Дата: 21 февраля 2018 в 16:17
419 просмотров

21 лютага адзначаны як Міжнародны дзень роднай мовы. У межах інавацыйнай дзейнасці вучні 2"А" і 3"А" класаў падтрымліваюць і папулярызуюць розныя акцыі. Вось і ў гэты адметны дзень яны вырашылі правесці ў школе акцыю "Размаўляй са мной па-беларуску". Плённа рыхтавалі слоўнік найбольш распаўсюджаных слоў, жарты і гульні на роднай мове. Раніцай кожны на ўваходзе ў школу атрымаў сімвал акцыі і яму прапанавалася на агульным плакаце напісаць мілагучныя і прыгожыя, на яго погляд, словы на роднай мове. Затым вучні-арганізатары адправіліся разам з класнымі кіраўнікамі ў класы пачатковай школы, дзе прадоўжылі сваю акцыю. Хочацца адзначыць, што вучні ўсіх класаў прадэманстравалі добрае веданне роднай мовы: актыўна і правільна перакладалі словы, свядома ўспрымалі паведамленні. Зыходзячы з гэтага, хочацца з гонарам сказаць словамі Уладзіміра Дубоўкі:
...Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застанецца
Вечнае так, як народнае сэрца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.